![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 сакавіка 2014 г. № 17
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак (1902 г.) па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000049 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Белрэстаўрацыя» па заказе Лерман Таццяны Васільеўны.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, стварэння ўмоў для яе найлепшага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,19 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Фралянкова, 52 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Фралянкова да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Фралянкова, 52, далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе гэтага будынка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе аднапавярховага будынка, які абмяжоўвае дваровую тэрыторыю, далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе аднапавярховага будынка, які абмяжоўвае дваровую тэрыторыю да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночнай агароджы дваровай тэрыторыі, далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай агароджы дваровай тэрыторыі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы дваровай тэрыторыі;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы дваровай тэрыторыі і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночнай агароджы дваровай тэрыторыі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана;
на поўдні – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночнага боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Фралянкова;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Фралянкова ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночнага боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Фралянкова, 52.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца захаванне гаспадарчай пабудовы і правядзенне яе рэканструкцыі без павелічэння існуючай вышыні.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштаба новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,45 га.
13. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 40 м на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Фралянкова, 50 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга боку ўнутрыквартальнага праезду да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку праезнай часткі завул. Клубнага;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку праезнай часткі завул. Клубнага, праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 40 м на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Фралянкова, 50 да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе, поўдні, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй, паўночнай, паўночна-ўсходняй межах ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку праезду ўздоўж пуцеправода па вул. Тэльмана да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Фралянкова, далей лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Фралянкова да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку ўнутрыквартальнага праезду;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку ўнутрыквартальнага праезду ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Фралянкова да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 40 м на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Фралянкова, 50.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
|
Дадатак да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Фралянкова, 50 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»