Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 верасня 2013 г. № 58

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква (1771 г.) у вёсцы Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква (1771 г.) у вёсцы Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.09.2013 № 58

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква (1771 г.) у вёсцы Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква (1771 г.) у вёсцы Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000604 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе рэлігійнай абшчыны «Праваслаўны прыход Свята-Мікалаеўская царква в. Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Зона аховы культурнага слою супадае з ахоўнай зонай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. На тэрыторыі ахоўнай зоны знаходзяцца Свята-Мікалаеўская царква, цвінтар з пахаваннямі, аўтэнтычная агароджа з бутавага каменю.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,423 га.

8. Мяжой з’яўляецца:

на поўначы, усходзе, паўднёвым усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 1,0 метра ад вонкавай паверхні аўтэнтычнай агароджы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей, калі яны не пагражаюць захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне земляных работ без кваліфікаванага археалагічнага нагляду або папярэдніх археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ, якія звязаны з рэстаўрацыяй царквы, агароджы, рамонт існуючых будынкаў і збудаванняў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, якое не парушае гістарычнае асяроддзе.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,214 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночнай частцы агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 метра ад яе, уздоўж узлеску да грунтавой дарогі на вёску Шчарчова;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім краі дарогі на вёску Шчарчова;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім краі дарогі на вёску Блажкі.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту;

высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

пракладка новых транспартных камунікацый.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар ландшафту;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.