![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 красавіка 2008 г. № 14
Аб Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Вясновы букет»
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 июня 2015 г. № 27 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/30124 от 30.07.2015 г.)
На падставе Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет».
Міністр |
У.Ф.Матвейчук |
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні А.Я.Кунцэвіч 04.04.2008 |
|
|
Пастанова 11.04.2008 № 14 |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет»
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет» (далей – фестываль-кiрмаш).
2. Арганізатарамі фестывалю-кірмашу з’яўляюцца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры).
3. Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народных промыслаў (рамёстваў) Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых традыцый, тэхнік і тэхналогій стварэння мастацкіх работ народнага мастацтва, дэманстрацыi творчага патэнцыялу народных майстроў у галiне народнага мастацтва (народных майстроў), майстроў народных промыслаў (рамёстваў) і іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць ў галіне народнага мастацтва (далей – майстры), стымулявання iх творчай дзейнасці, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
4. Фестываль-кірмаш мае статус рэспубліканскага і прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый ад усіх абласцей, г. Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю-кірмашу – адзін раз у год. Канкрэтныя тэрміны яго правядзення зацвярджаюцца Міністэрствам культуры па ўзгадненні з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
6. Месцам правядзення фестывалю-кірмашу з’яўляюцца арганізацыі культуры, сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі г. Мінска, якія адпавядаюць неабходным патрабаванням выставачнай і канцэртнай дзейнасці і садзейнічаюць вырашэнню мастацкіх задач фестывалю-кірмашу.
7. Кіраўніцтва па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю-кірмашу (далей – аргкамітэт), склад якога зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
8. Аргкамітэт:
8.1. ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем фестывалю-кірмашу, уносiць у Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю-кiрмашу, стварае дырэкцыю фестывалю-кірмашу;
8.2. разглядае і зацвярджае:
спіс удзельнікаў фестывалю-кірмашу;
праграму правядзення фестывалю-кірмашу;
сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку фестывалю-кірмашу;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю-кірмашу;
8.3. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю-кірмашу;
8.4. вырашае іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю-кірмашу.
9. Выключаны.
10. Выключаны.
11. У фестывалі-кірмашы прымаюць удзел майстры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», дамоў і цэнтраў рамёстваў, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры, якія пастаянна ці перыядычна займаюцца тым ці іншым відам народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i промысла (рамяства).
12. Для ўдзелу ў фестывалі-кірмашы дасылаюцца заяўкі ў тэрмін, вызначаны аргкамітэтам, на адрас грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».
13. Заяўка на ўдзел у фестывалі-кірмашы павінна змяшчаць прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) майстра, яго год нараджэння, месца працы, тэлефон.
14. Да заяўкі дадаюцца:
творчая інфармацыя аб майстры;
поўны спіс вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), якія будуць дэманстравацца на фестывалі-кірмашы;
не менш за тры фотаздымкі майстра ў нацыянальным касцюме і яго вырабаў памерам 10 х 15 см, якія павінны быць зроблены на фоне прыроды ці народнай архітэктуры, у працэсе выканання твора.
15. Пералічаныя ў пунктах 13 і 14 гэтага Палажэння дакументы рыхтуюцца на беларускай мове і дасылаюцца ў двух экзэмплярах – адзін экзэмпляр у друкаваным выглядзе і адзін экзэмпляр у электронным выглядзе (тэкст – Microsoft Word, Times New Roman, 15, фотаздымкі – фармат jpg, jpeg, tiff, не менш 800 х 600).
16. Склад удзельнікаў фестывалю-кірмашу фарміруецца з улікам прапаноў грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», вызначаецца аргкамітэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенай Інструкцыі і пацвярджаецца афіцыйным запрашэннем аргкамітэта.
17. Агульная колькасць удзельнікаў фестывалю-кірмашу вызначаецца аргкамітэтам.
18. У час правядзення фестывалю-кірмашу ўдзельнікі фестывалю-кірмашу павінны мець пры сабе калекцыю творчых работ для арганізацыі выстаўкі-продажу, а таксама сыравіну, матэрыялы, нарыхтоўкі, паўфабрыкаты, інструменты і прыстасаванні для правядзення майстар-класаў, дэманстрацыі творчых працэсаў і рамесніцкіх прыёмаў.
19. Праграма фестывалю-кірмашу прадугледжвае выстаўкі работ народных промыслаў (рамёстваў), майстар-класы майстроў, конкурсныя праграмы, канцэртныя выступленні аўтэнтычных фальклорных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, тэатралізаваныя дзеянні і гульнёва-забаўляльныя мерапрыемствы, правядзенне тэарэтычна-практычных паседжанняў (канферэнцый, дыскусій) па пытаннях аднаўлення, захавання, пераемнасці і папулярызацыі традыцый народнага мастацтва, дэманстрацыю іншых відаў і напрамкаў творчай дзейнасці, якія не супярэчаць мэтам выстаўкі-кірмашу.
20. Асноўную частку праграмы фестывалю-кірмашу складае конкурс сярод майстроў (далей – конкурс), які складаецца з двух частак:
першая частка – конкурс работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прадстаўленнем майстрамі калекцый уласных творчых работ;
другая частка – майстар-класы па стварэнні работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй творчых працэсаў і рамесніцкіх прыёмаў выканання творчай работы (адной ці некалькіх).
21. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу»;
«пляценне з прыродных матэрыялаў» (саломы, лазы, лыка, лучыны і іншых);
«мастацкая апрацоўка дрэва»;
«ганчарства і гліняная пластыка»;
«кавальства»;
«ткацтва і вышыўка»;
«выцінанка»;
«бісерапляценне»;
іншыя віды народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
22. Конкурс ацэньвае экспертная камісія, склад якой зацвярджаецца аргкамітэтам.
23. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу экспертная камісія ўлічвае:
мастацкае і тэхналагічнае майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, пачуццё меры, мастацкі ўзровень і дасканаласць тэхнікі гатовых работ і выкананых у час правядзення майстар-класаў;
выкарыстанне ў работах народных традыцый, іх тактоўную інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі;
даступнасць і нагляднасць дэманстрацыі тэхналагічных і творчых працэсаў у час правядзення майстар-класаў;
эфектыўнасць і выніковасць правядзення майстар-класаў.
24. Выбар тэмы, відаў і характару работ, якія дэманструюцца на выстаўцы-кірмашы ці вырабляюцца ў час конкурсу, не абмяжоўваецца. Адзіным патрабаваннем да ўсіх работ, якія дэманструюцца на выстаўцы-кірмашы ці вырабляюцца ў час конкурсу, з’яўляюцца іх прамыя або апасродкаваныя адносіны да традыцый пэўнага віду народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
25. Па выніках правядзення конкурсу на падставе рашэння экспертнай камісіі ўдзельнікам фестывалю-кірмашу ўручаюцца спецыяльныя дыпломы і грашовыя прызы.
26. У мэтах заахвочвання ўдзельнікаў конкурсу засноўваюцца:
дзесяць грашовых прызоў у намінацыі «лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу»;
па аднаму грашоваму прызу першай ступені, два – другой ступені і тры – трэцяй ступені ў кожнай з намінацый, вызначаных у пункце 21 дадзенай Інструкцыі, за выключэннем намінацыі «лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу».
27. Памер грашовых прызоў зацвярджаецца аргкамітэтам у межах агульнай сметы на падрыхтоўку і правядзенне фестывалю-кірмашу.
28. Аргкамітэт мае права ўносіць змяненні ў пералік намінацый конкурсу.
29. Журы мае права прымаць рашэнне не заахвочваць удзельнікаў конкурсу па некаторым намінацыям і відам заахвочвання.
30. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.