![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2014 г. № 564
Аб прысваенні імя «Астравецкая» пагранічнай заставе
У мэтах актывізацыі патрыятычнага выхавання моладзі Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі гісторыі, баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы, узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады пастанаўляю:
1. Прысвоіць імя «Астравецкая» 1-й пагранічнай заставе 15-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і ў далейшым называць яе 1-я Астравецкая пагранічная застава 15-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.