![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 верасня 2012 г. № 1028-ПСР4
Аб узнагароджанні А.М.Кадача і Т.А.Кізевіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дзейнасць па забеспячэнню правоў грамадзян і арганізацый, заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць суддзю гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці Кадача Алега Міхайлавіча і суддзю гаспадарчага суда горада Мінска Кізевіч Таццяну Аляксандраўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.