![]() | Официальная правовая информация |
Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Малдова
Уступіў у сілу 5 мая 1994 года
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Малдова, якія далей называюцца «Бакі»,
жадаючы садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва і бяспекі ў Еўропе ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Хельсінкскім Заключным актам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, іншымі дакументамі НБСЕ, у прыватнасці,