![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне аб узаемным садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Ісламскай Рэспублiкi Іран
Уступіла ў сілу 23 чэрвеня 2000 года
Прэамбула
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Іран, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»;
Жадаючы інтэнсіфікаваць эканамічнае супрацоўніцтва на ўзаемную карысць абедзвюх Дзяржаў;
Імкнучыся стварыць і захоўваць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку;
Прызнаючы неабходнасць садзейнічаць ажыццяўленню і ахоўваць інвестыцыі інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку;