![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль аб устанаўленні дыпламатычных адносін
Уступіла ў сілу 26 мая 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Ізраіль,
кіруючыся жаданнем умацоўваць і развіваць адносіны паміж іх народамі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Ізраіль устанаўліваюць дыпламатычныя адносіны адзін з адным на ўзроўні паслоў з дня уступлення гэтага Пагаднення ў сілу. Практычныя аспекты гэтых адносін, уключаючы акрэдытаванне паслоў, будуць абмеркаваны па дыпламатычных каналах.