![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 красавіка 1999 г. № 517
Аб правядзенні перагавораў і падпісанні Праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, спорту і сродкаў масавай інфармацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі на 1999–2000 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўным камітэтам па справах моладзі, Міністэрствам спорту і турызму, Дзяржаўным камітэтам па друку, Дзяржаўным камітэтам па архівах і справаводству, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, аб правядзенні перагавораў і падпісанні Праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, спорту і сродкаў масавай інфармацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі на 1999–2000 гады.