![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 верасня 1997 г. № 1150
Аб увекавечанні памяці народнага артыста СССР Глебава Г.П.
У мэтах увекавечання памяці народнага артыста СССР, артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Глебава Глеба Паўлавіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мінскага гарвыканкома і Міністэрства культуры аб устанаўленні ў 1998 годзе мемарыяльнай дошкі на доме № 4 па вуліцы Леніна ў г. Мінску, дзе жыў Г.П.Глебаў.
2. Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па праектаванню і стварэнню мемарыяльнай дошкі Г.П.Глебаву ажыццяўляецца са сродкаў Міністэрства культуры, выканаўчых работ – са сродкаў Мінскага гарвыканкома.