![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 1997 г. № 704
Аб мерах па стварэнню Музея сучаснага выяўленчага мастацтва
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам і Міністэрствам па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі аб бязвыплатнай перадачы будынка былога кінатэатра «Беларусь» з камунальнай уласнасці г. Мінска ў рэспубліканскую ўласнасць з наступнай перадачай яго ў распараджэнне Міністэрства культуры для рэканструкцыі і прыстасавання пад Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.