![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 жніўня 2007 г. № 986
Аб падпісанні Пратакола аб двухбаковых кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў і культу Рэспублікі Балівія
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола аб двухбаковых кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў і культу Рэспублікі Балівія.