![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 кастрычніка 2006 г. № 1440
Аб камандзіраванні Э.Ф.Таўпянца ў г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 31 кастрычніка па 4 лістапада 2006 г. у г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка) першага намесніка Міністра энергетыкі Таўпянца Эдуарда Фёдаравіча для абмеркавання з кіраўніцтвам Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па замежнаму эканамічнаму супрацоўніцтву і Экспартна-імпартнага банка Кітая пытанняў рэалізацыі праекта рэканструкцыі Мінскай цеплавой электрацэнтралі-2.