![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 ліпеня 2004 г. № 812
Аб камандзіраванні Ф.Ф.Іванова ў г. Казань (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 5 па 7 ліпеня 2004 г. у г. Казань (Расійская Федэрацыя) Старшыню Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Іванова Фёдара Фёдаравіча для правядзення перагавораў з Намеснікам Прэм’ер-міністра – Міністрам эканомікі і прамысловасці Рэспублікі Татарстан Пахомавым А.М. аб супрацоўніцтве па рамонту верталётнай тэхнікі.