![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 жніўня 2003 г. № 1131
Аб камандзіраванні У.В.Куляшова ў г. Осла (Каралеўства Нарвегія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 2 па 5 верасня 2003 г. у г. Осла (Каралеўства Нарвегія) Старшыню Праўлення Белкаапсаюза Куляшова Уладзіміра Віктаравіча для ўдзелу ў рабоце Генеральнай асамблеі Міжнароднага кааператыўнага альянсу ў якасці прадстаўніка спажывецкай кааперацыі краіны, а таксама для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў з удзельнікамі гэтай Асамблеі па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва.