![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 мая 2001 г. № 739
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ўрадаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне абароту тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ўрадаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне абароту тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння.