![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2000 г. № 2000
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для сельскагаспадарчых арганізацый Аршанскага раёна на пакрыццё затрат па фарміраванню асноўнага статка 100 млн. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы».