![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2000 г. № 1465
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусьі Урадам Рэспублікі Казахстан, Нацыянальным банкам Рэспублікі Казахстан аб урэгуляванні даўгавых абавязацельстваў і патрабаванняў за 1992–1993 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства фінансаў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Нацыянальным банкам, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан, Нацыянальным банкам Рэспублікі Казахстан аб урэгуляванні даўгавых абавязацельстваў і патрабаванняў за 1992–1993 гады.