![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 жніўня 2000 г. № 1337
Аб выдзяленні грашовых сродкаў эксперыментальна-вопытнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Усход» Мінскага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе эксперыментальна-вопытнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Усход» Мінскага раёна за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 3 млн. рублёў на частковую аплату выкананых работ па аднаўленню і падрыхтоўцы да эксплуатацыі энергетычнага абсталявання сушылкі СЗК-8.