![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 сакавіка 2000 г. № 285
Аб узнагароджанні І.Я.Амбросава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё аўтамабільнага транспарту рэспублікі ўзнагародзіць дырэктара Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства міжнародных аўтамабільных зносін «Інтэраўтатранс» Амбросава Ігара Ягоравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.