Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 снежня 1999 г. № 1922
Аб выдзяленні Брэсцкаму аблвыканкому бюджэтнай пазыкі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству фінансаў:
выдзеліць у 1999 годзе Брэсцкаму аблвыканкому за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на бюджэтныя пазыкі, дэпазіты, паявыя ўзносы, беспрацэнтную пазыку ў памеры 200 млрд. рублёў з пагашэннем яе да 24 снежня 1999 г. для заканчэння будаўніцтва школы ў мікрараёне Вулька-1 г. Брэста;
заключыць з Брэсцкім аблвыканкомам дагавор аб парадку і ўмовах выдачы і звароту названай пазыкі.