Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 сакавіка 2016 г. № 213
Аб узнагароджанні М.М.Грыневіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва ўзнагародзіць дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва і эксплуатацыі будынкаў «БытЭкс» Грыневіча Мікалая Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.