Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 чэрвеня 2015 г. № 501
Аб узнагароджанні Н.П.Баранавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, вялікі асабісты ўклад у вырашэнне дзяржаўна значных задач па ўдасканальванні сістэмы вышэйшай адукацыі ўзнагародзіць Баранаву Наталлю Пятроўну, рэктара ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.