Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 2002 г. № 397
Аб узнагароджанні Камандна-інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За забеспячэнне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях рэспублікі, высокія паказчыкі выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасці ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый узнагародзіць Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.