Официальная правовая информация |
Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кот-д'Івуар
Уступіла ў сілу 30 верасня 1998 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Кот-д'Івуар,
імкнучыся развіваць сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва паміж іх народамі на падставе палажэнняў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у прыватнасці, на прынцыпах роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту, неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнай дзяржавы і мірнага ўрэгулявання рознагалоссяў,
вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны паміж іх дзвюма краінамі з даты падпісання дадзенага Камюніке.