Официальная правовая информация |
Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорту і па справах моладзі Грузіі па супрацоўніцтву ў галіне спорту
Уступіў у сілу 1 верасня 2014 года
Міністэрства спорту i турызму Рэспублікі Беларусь i Міністэрства спорту i па справах моладзі Грузіі, названыя далей Бакі,
выказваючы ўзаемнае жаданне развіваць адносіны паміж краінамі з дапамогай супрацоўніцтва ў галіне спорту,
прызнаючы ролю спорту ў працэсе ўмацавання адносін паміж краінамі,
прымаючы пад увагу працяглую гісторыю супрацоўніцтва паміж краінамі,