Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
13 ліпеня 2012 г. № 232
Аб прысваенні найменняў вуліцам у г. Мінску
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектуемай вуліцы № 1 ад вуліцы Ціміразева да Праектуемай вуліцы № 3 прысвоіць найменне вуліца Княгінінская і надалей называць яе «вуліца Княгінінская» («улица Княгининская»).
2. Праектуемай вуліцы № 2 ад вуліцы Ціміразева да вуліцы 4-е Кальцо прысвоіць найменне вуліца Камайская і надалей называць яе «вуліца Камайская» («улица Камайская»).