Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 студзеня 2002 г. № 88
Аб узнагароджанні Л.Р.Юрчанка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і асабісты ўклад у распрацоўку і ажыццяўленне праграм эканамічнага развіцця і рыначных рэформ у рэспубліцы ўзнагародзіць намесніка дырэктара дэпартамента эканомікі аграпрамысловага, ляснога комплексаў і спажывецкага рынку – начальніка ўпраўлення гандлёвай палітыкі і дзяржаўных закупак Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрчанка Людмілу Рыгораўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.