![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
16 кастрычніка 2015 г. № 159
Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы № 2 у мікрараёне Лошыца ад вуліцы Чыжэўскіх да вуліцы Мінская кальцавая аўтамабільная дарога прысвоіць імя народнага артыста СССР, кінарэжысёра Віктара Турава і надалей іменаваць яе «вуліца Ві'ктара Ту'рава» (на беларускай мове) – «улица Ви'ктора Ту'рова» (на рускай мове);