Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 чэрвеня 2005 г. № 580
Аб узнагароджанні С.С.Мітраховіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё турызму і краязнаўства ў сістэме адукацыі ўзнагародзіць дырэктара ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі» Мітраховіча Сяргея Сцяфанавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.