Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 сакавіка 2004 г. № 337
Аб камандзіраванні Л.І.Харужыка ў г. Чэджу (Рэспубліка Карэя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 27 сакавіка па 2 красавіка 2004 г. у г. Чэджу (Рэспубліка Карэя) Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Харужыка Лявонція Іванавіча для ўдзелу ў восьмай спецыяльнай сесіі Савета кіраўнікоў Праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольнаму асяроддзю і Глабальнага форуму па навакольнаму асяроддзю на ўзроўні міністраў, а таксама для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый і краін – удзельніц гэтых мерапрыемстваў па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне аховы прыроды з мэтай прыцягнення сродкаў для рэалізацыі прыродаахоўных праектаў у рэспубліцы.