Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 чэрвеня 2024 г. № 220
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 30-годдзя з дня ўтварэння Камітэта дзяржаўнага кантролю:
1. Устанавіць юбілейны медаль «30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Камітэта дзяржаўнага кантролю, а таксама за кошт сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі».