Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 мая 2018 г. № 43
Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год
На падставе часткі трэцяй пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладаемыя:
1.1. тыпавы вучэбны план пачатковай школы на 2018/2019 навучальны год;
1.2. тыпавы вучэбны план базавай школы на 2018/2019 навучальны год;
1.3. тыпавы вучэбны план сярэдняй школы, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на 2018/2019 навучальны год;