Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 верасня 1996 г. № 570-XIII
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з улікам дапаўненняў, прапанаваных Камісіяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па экалогіі і прыродакарыстанню.
2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па экалогіі і прыродакарыстанню дапрацаваць праект указанага Закона з улікам заўваг і прапаноў, выказаных дэпутатамі Рэспублікі Беларусь, і прадставіць яго для разгляду ў другім чытанні.