Официальная правовая информация |
МОВА БЕЛАРУСКАГА ЗАКАНАДАЎСТВА ХХ ст.: ГЕНЕЗІС І ЭВАЛЮЦЫЯ
КУЛЕШ Г.І.
МІНСК
БДУ
2015
УДК 811.161.3’38
ББК 81.411.3-55
К90
Друкуецца па рашэнні
Рэдакцыйна-выдавецкага савета
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар А.М.Булыка;
доктар філалагічных навук, прафесар А.А.Станкевіч
Даследуецца фарміраванне і ўпарадкаванне лінгвістычных сродкаў заканадаўства ХХ ст. на матэрыяле беларускамоўных тэкстаў канстытуцый і кодэксаў. Ахарактарызаваны перадумовы закладвання асноў заканадаўчай разнавіднасці афіцыйна-справаводчага стылю. Праведзены агляд беларускай юрыдычнай лексікаграфіі. Асэнсаваны погляды беларускіх, польскіх, рускіх, украінскіх лінгвістаў і правазнаўцаў на статус мовы закона ў сістэме стыляў, на патрабаванні, якія ставяцца да мовы закона, і іх рэалізацыю. З прыцягненнем значнай колькасці ілюстрацыйнага матэрыялу паказана выпрацоўка лексічных, марфалагічных, сінтаксічных сродкаў для заканадаўчай сферы, прасочаны тэндэнцыі іх удасканалення на працягу мінулага стагоддзя.