Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Народнай Рэспублікай Бангладэш аб устанаўленні дыпламатычных адносін
Уступіла ў сілу 21 лютага 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Народная Рэспубліка Бангладэш,
жадаючы ўмацоўваць і развіваць адносіны паміж двума народамі ў адпаведнасці з цэлямі, мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дамовіліся аб наступным.
Артыкул 1
Рэспубліка Беларусь і Народная Рэспубліка Бангладэш устанаўліваюць дыпламатычныя адносіны паміж сабой з дня ўступлення гэтага Дагавора ў сілу.