Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
4 красавіка 2007 г. № 19
Аб зацвярджэнні Праграмы захавання і развіцця культуры Ашмянскага раёна на 2007–2010 гады
Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць Праграму захавання і развіцця культуры Ашмянскага раёна на 2007–2010 гады (дадаецца).
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Лузіну В.М. і аддзел культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта (Балінская Г.І.).
Старшыня |
М.У.Квяткевіч |