Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2002 г. № 746
Аб узнагароджанні Г.В.Гатоўкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у стварэнне і ўдасканаленне Дзяржаўнай сістэмы стандартызацыі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць галоўнага спецыяліста ўпраўлення стандартызацыі Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Гатоўку Галіну Васільеўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.