Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2002 г. № 739
Аб камандзіраванні У.І.Ганчарэнкі ў г. Астану (Рэспубліка Казахстан)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 9 па 12 чэрвеня 2002 г. у г. Астану (Рэспубліка Казахстан) Міністра сувязі Ганчарэнку Уладзіміра Іванавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў Адміністрацый сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.
Фінансаванне расходаў па камандзіраванню У.І.Ганчарэнкі, за выключэннем расходаў па знаходжанню ў г. Астане, ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства сувязі.