Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 ліпеня 2020 г. № 251
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння органаў крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі:
1. Устанавіць юбілейны медаль «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў і арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў.