Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 снежня 2016 г. № 69
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве».