Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 сакавіка 2004 г. № 286
Аб камандзіраванні С.П.Гурулёва ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць 16–17 сакавіка 2004 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Гурулёва Сяргея Пятровіча для ўдзелу ў пасяджэнні Камітэта начальнікаў генеральных (галоўных) штабоў узброеных сіл дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і дзяржаў – членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і аператыўным зборы Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.