Официальная правовая информация |
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай
Уступіў у сілу 13 красавіка 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Італьянская Рэспубліка,
кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах, пацвярджаюць сваё жаданне ўстанавіць дыпламатычныя адносіны і абмяняцца дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні пасольстваў.
Выражаючы сваё задавальненне значным развіццём іх адносін, абодва Бакі прадпрымаюць меры для іх развіцця на аснове прынцыпаў суверэнітэту, роўнасці, узаемнай павагі, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы ў адпаведнасці са