Официальная правовая информация |
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Венгерскай Рэспублікай
Уступіў у сілу 12 лютага 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Венгерская Рэспубліка,
кіруючыся жаданнем развіваць свае адносіны на аснове раўнапраўя і супрацоўніцтва,
упэўненыя ў тым, што гэтым яны будуць садзейнічаць міру, бяспецы і стабільнасці ў Еўропе, а таксама ажыццяўленню мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, Хельсінскага Заключнага Акта і Парыжскай Хартыі для новай Еўропы,
зыходзячы з жадання ўсямерна ўмацоўваць палітычныя, гандлёвыя, эканамічныя і культурныя адносіны паміж дзвюмя краінамі і надаваць ім новую якасць і вымярэнне,