Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2016 г. № 109
Аб зацвярджэнні тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы» прафесіянальнага кампанента
На падставе часткі другой пункта 9 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць тыпавую вучэбную праграму па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы» прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці 2-02 03 01 «Беларуская мова і літаратура» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якая дадаецца.