Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 снежня 2010 г. № 1829
Аб камандзіраванні У.І.Семашкі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 20 па 22 снежня 2010 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча і зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.
Аплату расходаў па найму жылога памяшкання для Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашкі У.І. ажыццявіць па фактычных затратах.