Официальная правовая информация |
ЗАГАД ВЫШЭЙШАЙ АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 снежня 2012 г. № 149
Пра праграму-мінімум кандыдацкага экзамену
На падставе рашэння калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2012 г. № 21/16 i ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 227 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную праграму-мiнiмум кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці 07.00.07 – этнаграфія, этналогiя і антрапалогiя (гiстарычныя навукі).
2. Дадзены загад уступае ў сiлу праз пятнаццаць дзён пасля яго падпісання.