Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 верасня 2013 г. № 60
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці».