Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 мая 2001 г. № 704
Аб бязвыплатнай перадачы Міністэрствам абароны Магілёўскаму гарадскому камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Гарвадаканал» тэхнічных сродкаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Дазволіць Міністэрству абароны перадаць бязвыплатна ва ўстаноўленым парадку Магілёўскаму гарадскому камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Гарвадаканал» буравы блок на КрАЗ-255Б з прычэпам 2-ПН-6, буравым і дапаможным інструментам і насосны блок на КрАЗ-255Б з прычэпам 2-ПН-6 і камплектам буравых труб.