Официальная правовая информация |
Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 86-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах»
Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 86-З унесены змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 384-З «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах».
У прыватнасці, вызначаны віды нагрудных знакаў. Так, нагрудныя знакі падраздзяляюцца на знакі адзнакі і знакі адрознення.
Да знакаў адзнакі адносяцца:
узнагародныя знакі;
знакі ранення;
памятныя знакі;